Logo Polskiego Radia
Print

На 19 гадовага блёгера завялі крымінальную справу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.02.2018 09:09
Яго абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі праз ютуб-канал Nexta.
Foto: Pixabay.com/CC0

Увечары 22 лютага адбыўся ператрус у бацькоўскай кватэры 19-гадовага блёгера з Менску Сьцяпана Сьвятлова.

Ён вядзе папулярны блёг на YouTube Nexta, прысьвечаны грамадзка-палітычнаму жыцьцю ў Беларусі. На сёньняшні дзень колькасьць падпісантаў NEXTA перавысіла 100 тысяч чалавек.

Сьледчыя паведамілі, што ператрус праводзіцца ў межах крымінальнай справы паводле артыкула 368 КК – «абраза прэзыдэнта».

Сьцяпан, які знаходзіцца на навучаньні ў Польшчы, паведаміў СМІ, што сьледчыя не прадставіліся, яны толькі паказалі ордэр на вобшук і сказалі, што нейкая грамадзянка паскардзілася на зьняважлівыя выказваньні на адрас прэзыдэнта, якія нібыта гучаць на ягоным канале.

Паводле слоў блёгера, праваахоўнікі сканфіскавалі ноўтбук і маленькую відэакамэру, склалі пратакол вобшуку. Пры гэтым яны не далі маці Сцяпана ніякіх копіяў дакумэнтаў і не паведамілі працэсуальны статус блёгера.

На думку Сьцяпана, прычынай завядзеньня справы магло стаць адно з апошніх відэа – там ідзе гаворка пра «справу, якую раскрыў асабіста Лукашэнка».

Паводле Белсат/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт