Logo Polskiego Radia
Print

Кіроўцы маршрутак застануцца без працы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.02.2018 11:30
Беларускія ўлады зьмяенілі правілы пасажырскіх перавозак.
pixabay.com/Public Domain CC0

Праз гэта кіроўцы прыватных міжгародніх маршрутак могуць застацца бяз працы.

На наступным тыдні Беларусь чакае транспартны каляпс. Новыя правілы выціснуць прыватнікаў з рынку, а аўтапаркі не дадуць рады ўсім міжгароднім пасажырам.

Дзяржава супакойвае: пра зьмены было вядома даўно, а тыя, хто цяпер абураецца, нічога не зрабілі, каб унармаваць «незаконную дзейнасьць».

Паводле новых правілаў цяпер прыватныя міжгароднія маршруткі аднесеныя да «рэгулярных пасажырскіх перавозак». З гэтага вынікае шэраг патрабаваньняў, якія абавязаныя выконваць перавозчыкі.

У першую чаргу ім давядзецца заключыць дамовы на ажыцьцяўленьне рэгулярных перавозак зь «Менаблпасажыртрансам» (або з адпаведнымі структурамі ў іншых абласьцях) — перайсьці да адзінага апэратара «Менаблаўтатранс». Забіраць пасажыраў толькі ва ўстаноўленых месцах (на вакзалах). Езьдзіць па вызначаным маршруце. Спыняцца толькі на канкрэтных прыпынках. Распрацаваць расклад, інтэрвалы руху транспартных сродкаў. Вызначыць колькасьць рэйсаў па маршруце. Плаціць за паслугі апэратару аўтамабільных перавозак і аўтавакзалу. Тым, хто не выканае гэтыя патрабаваньні Міністэрства транспарту пагражае санкцыямі.

Самі перавозчыкі перакананыя, што новыя правілы прывядуць да таго, што многія з кіроўцаў застануцца бяз працы.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт