Logo Polskiego Radia
Print

Рада ЭЗ падоўжыла санкцыі ў дачыненьні да Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.02.2018 13:30
МЗС Беларусі заявіў, што гэта не адпавядае духу партнэрскіх адносін паміж Беларусьсю і ЭЗ.
Foto: ЕРА

23 лютага Рада ЭЗ прыняла рашэньне падоўжыць абмежавальныя меры Эўразьвяза ў адносінах да Беларусі.

МЗС Беларусі заявілі, што санкцыі маюць неабгрунтаваны характар. У МЗС упэўнены, што прадаўжэньне абмежавальных мер не адпавядае духу нармальных партнэрскіх адносін паміж Беларусьсю і ЕС. Міністэрства таксама заявіла, што пацьвярджае скіраванасьць Беларусі на разьвіцьцё прагматычнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з ЕС без якіх-небудзь санкцый і палітычных абмежаваньняў.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт