Logo Polskiego Radia
Print

У XXV Менскім міжнародным кніжным кірмашы прымуць удзел 32 краіны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.02.2018 12:01
Сёлетні кірмаш будзе прысьвечаны тэме Года малой радзімы і міжнароднага супрацоўніцтва беларускіх пісьменьнікаў з літаратарамі розных краін.
Foto: flickr.com

На XXV Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы будуць прадстаўлены 360 экспанэнтаў. Пра гэта паведаміў міністар інфармацыі Беларусі Аляксандар Карлюкевіч. Свае экспазыцыі падрыхтавалі ўдзельнікі з 32 краін.

Сёлетні кніжны кірмаш будзе прысьвечаны тэме Года малой радзімы і міжнароднага супрацоўніцтва беларускіх пісьменьнікаў з літаратарамі розных краін. Міністар падкрэсьліў, што адным з галоўных мерапрыемстваў стане IV Міжнародны сымпозіюм літаратараў «Пісьменьнік і час». На яго прыедуць празаікі, паэты, літаратуразнаўцы, крытыкі з 21 краіны, у тым ліку Польшча, Летува, Чарнагорыя, Сэрбія, Вялікабрытанія, Кітай, Туркмэністан, Таджыкістан.

Ганаровы госьць выставы, Сэрбія прапануе шырокае знаёмства з нацыянальнай кнігай. Творы аднаго з сучасных клясыкаў сэрбскай літаратуры Горана Пятровіча выйшаў да выставы ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў перакладзе на беларускую мову.

XXV Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе 28 лютага – 4 сакавіка.

БелТА/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт