Logo Polskiego Radia
Print

На Менскай міжнароднай кніжнай выставе будуць прадстаўлены 360 экспанэнтаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.02.2018 09:01
XXV Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка.
фота: Польскі інстытут

На XXV Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы будуць прадстаўлены 360 экспанэнтаў. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі міністар інфармацыі Беларусі Аляксандар Карлюкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Свае экспазыцыі для кніжнай выставы ў Менску падрыхтавалі ўдзельнікі з 32 краін. Традыцыйна вялікім будзе прадстаўніцтва на выставе беларускіх выдавецтваў.
XXV Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка ў адміністрацыйным комплексе па праспэкце Пераможцаў, 14. Мерапрыемства арганізуюць Мінінфарм, Менгарвыканкам, ААТ «Белкніга», ПК ТАА «Макбел».
Польскі інстытут у Менску, Інстытут кнігі (Кракаў) і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь запрашаюць наведаць польскі стэнд выставе-кірмашы. У гандлёвай частцы стэнду можна набыць найцікавейшыя кнігі з Польшчы, а таксама кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую і рускую мовы. Выставачная частка – прэзэнтацыя кніг, выдадзеных пры падтрымцы Польскага інстытута ў Менску.
На стэндзе можна будзе атрымаць інфармацыю пра Польшчу і польскі выдавецкі рынак, пра дзейнасьць Польскага інстытута ў Менску, а таксама ўзяць удзел у конкурсах і прэзэнтацыях.
.....

Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі міністар інфармацыі Беларусі Аляксандар Карлюкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Свае экспазыцыі для кніжнай выставы ў Менску падрыхтавалі ўдзельнікі з 32 краін. Традыцыйна вялікім будзе прадстаўніцтва на выставе беларускіх выдавецтваў.

XXV Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка ў адміністрацыйным комплексе па праспэкце Пераможцаў, 14. Мерапрыемства арганізуюць Мінінфарм, Менгарвыканкам, ААТ «Белкніга», ПК ТАА «Макбел».

Польскі інстытут у Менску, Інстытут кнігі (Кракаў) і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь запрашаюць наведаць польскі стэнд на выставе-кірмашы. У гандлёвай частцы стэнду можна набыць найцікавейшыя кнігі з Польшчы, а таксама кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую і рускую мовы. Выставачная частка – прэзэнтацыя кніг, выдадзеных пры падтрымцы Польскага інстытута ў Менску.

На стэндзе можна будзе атрымаць інфармацыю пра Польшчу і польскі выдавецкі рынак, пра дзейнасьць Польскага інстытута ў Менску, а таксама ўзяць удзел у конкурсах і прэзэнтацыях.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт