Logo Polskiego Radia
Print

Белстат назваў рэальны ўзровень беспрацоўя ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.02.2018 14:42
Рэальна беспрацоўных у Беларусі амаль у 13 разоў больш, чым афіцыйна зарэгістраваных.
Bild: pixabay.com/Public Domain CC0

Белстат назваў рэальны ўзровень беспрацоўя ў Беларусі
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі назваў фактычны ўзровень беспрацоўя ў краіне, які разьлічваецца паводле мэтадалёгіі Міжнароднай арганізацыі працы шляхам абсьледаваньня хатніх гаспадарак. У 2017 годзе гэты паказчык у Беларусі склаў 5,6% ад колькасьці працаздольнага насельніцтва.
Белстат лічыць афіцыйную статыстыку беспрацоўных паводле колькасьці зарэгістраваных беспрацоўных у органах па працы й занятасьці. У сьнежні афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі складала 0,5%.
Паводле мэтадалёгіі МАП беспрацоўным лічыцца чалавек, які сам лічыць сябе беспрацоўным, шукае працу й гатовы прыступіць да працы ў самыя кароткія тэрміны. У 2016 годзе разьлічанае такім чынам беспрацоўе складала ў Беларусі 5,8%.
Фактычна беспрацоўных у Беларусі ў 2017 годзе было 293,4 тыс. чалавек, у той час як афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у сьнежні-2017 налічвалася толькі 22,9 тыс. чалавек. Гэта значыць рэальна беспрацоўных у Беларусі амаль у 13 разоў больш, чым афіцыйна зарэгістраваных, якія адлюстраваныя ў афіцыйнай статыстыцы.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт