Logo Polskiego Radia
Print

Музыка «J: морс» трапіла ў фільм сына Дэйвіда Боўі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.02.2018 15:28
Стваральнікі фільму шукалі прыгожыя расейскамоўныя балады, каб зрабіць цемнаскурага гангстара, больш калярытным.
Photo: Netflix Polska/Youtube.comPhoto: Netflix Polska/Youtube.com

Музыка «J: морс» трапіла ў фільм сына Дэйвіда Боўі, які выйшаў на «Netflix».

У футурыстычны дэтэктыў Дункана Джонса трапілі фрагмэнты дзьвюх песень «J:морс» – «Басанож па маставой» і «Айсбергі». Кампазыцыі слухае ў навушніках адзін з галоўных герояў – гангстар Максім.

Дзеяньне фільму адбываецца ў Бэрліне 2052 года. Галоўны герой – нямы афіцыянт Леа, які страціў сваю каханую. Ролю Леа грае швэдзкі актор Аляксандар Скарсгард («Меланхолія», «Вялікая маленькая хлусьня»).

«Стваральнікі фільму шукалі дзьве прыгожыя расейскамоўныя балады, каб зрабіць аднаго са сваіх герояў – цемнаскурага гангстара, уладальніка клюбу – больш калярытным. Яны зьвярнуліся ў Маскву ў агенцтва, з якім мы супрацоўнічаем, а тое – да нас», – распавёў belsat.eu прамацыйны дырэктар гурта.

Зміцер Бескаравайны адзначыў, што ня ведае, з кім давялося канкураваць, але звычайна для такіх фільмаў разглядаецца шмат варыянтаў ад розных агенцтваў.

Belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт