Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адбыўся круглы стол па пытаньню бежанцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.03.2018 11:07
Экспэрты, праваабаронцы, валанцёры, журналісты распавялі аб сытуацыі зь бежанцамі ў Беларусі.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Менску адбыўся круглы стол, прысьвечаны праблеме бежанцаў у Беларусі, а таксама асьвятленьню гэтай тэмы ў беларускіх сродках масавай інфармацыі. Экспэрты, праваабаронцы, валанцёры, журналісты падрабязна і ўсебакова распавялі аб сытуацыі зь бежанцамі ў Беларусі.

Па словах намесьніка дырэктара „Цэнтра падтрымкі бежанцаў”, сябра рады „Беларускай асацыяцыі журналістаў” Андруся Клікунова, зараз у Беларусі ёсьць дзьве заўважныя групы перасяленцаў.

„Па-першае, гэта ўкраінцы, якія прыязджаюць з рэгіёну Данбаса ў пошуках больш бясьпечнага месца для жыхарства. Гэтым людзям беларуская дзяржава надае вялікую ўвагу. Менавіта сярод украінскіх перасяленцаў найбольш людзей, якія атрымліваюць дадатковую абарону ў Рэспубліцы Беларусь. Што тычыцца другой тэмы, гэта чачэнскія бежанцы, якія ўцякаюць з Чачні й спрабуюць праз Беларусь трапіць на тэрыторыю Эўразвязу, у прыватнасьці ў Польшчу”, - заявіў Клікуноў.

І гэта стала сапраўднай праблема для Берасьця. Таму што далёка не ўсім з уцекачоў атрымоўваецца трапіць у Польшчу. І людзі, сем’і з малымі дзецьмі, вымушаны ў няпростых умовах падоўгу знаходзіцца ў гэтым горадзе, бывае, што й на вакзале. Таму бежанцы, якія зьехалі з радзімы, каб уратаваць сваё жыцьцё, патрабуюць пільнай увагі й дапамогі з боку грамадзтва й дзяржаўных органаў, дадаў Андрусь Клікуноў.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт