Logo Polskiego Radia
Print

Адміністрацыя прэзыдэнта зьвярталася да Акадэміі навук наконт ролі БНР

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.03.2018 15:58
Пра гэтую замову «Нашай Ніве» паведамілі вартыя даверу крыніцы.
Паштоўка, 1918-1920 гг.Паштоўка, 1918-1920 гг.wikimedia commons/public domain

Адміністрацыя прэзыдэнта ў год 100-гадовага юбілею абвяшчэньня БНР зьвярнулася ў Акадэмію навук з просьбай падрыхтаваць абгрунтаваньне ролі БНР у гісторыі Беларусі: прасіла навукова патлумачыць, што гэта такое і як да гэтага варта ставіцца.

Пра гэтую замову «Нашай Ніве» паведамілі вартыя даверу крыніцы.

Тую выкладку рыхтаваў Інстытут гісторыі Акадэміі навук.

Пазыцыя, сфармуляваная навукоўцамі, даведзена да ідэалягічнага кіраўніцтва краіны, да кіраўнікоў ведамстваў, а далей будзе спушчана па «вэртыкалі» ўніз.

Відаць, што амаль ідэнтычныя выказваньні міністраў і топ-чыноўнікаў пра БНР і ёсьць вынікам знаёмства з той справаздачай гісторыкаў.

Дырэктар Інстытута гісторыі Вячаслаў Даніловіч адмовіўся агучыць дэталі.

«Без камэнтароў, – сказаў ён. – Ёсьць нормы, якія мы мусім выконваць, гэта [быў] непублічны запыт. Але нашай пазыцыі па БНР мы не хаваем».

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт