Logo Polskiego Radia
Print

У Менску падчас спэцрэйдаў затрыманыя 7 нелегалаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.03.2018 14:10
Сталічная міліцыя затрымала 7 нелегальных мігрантаў падчас спэцыяльных рэйдаў.
youtube.com/screen

Сталічная міліцыя затрымала 7 нелегальных мігрантаў падчас спэцыяльных рэйдаў, паведамляе ГУУС Менгарвыканкама.

Супрацоўнікі ўпраўленьня па грамадзянстве і міграцыі ГУУС правялі рэйды ў забаўляльных установах, месцах грамадзкага харчаваньня, а таксама на тэрыторыі Ленінскага раёна сталіцы на прадмет законнасьці знаходжаньня ў Беларусі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Былі правераныя 18 устаноў і 84 прыватных адрасоў. Па выніках рэйдаў выяўлена і затрымана 7 замежных грамадзян, якія парушылі заканадаўства аб прававым становішчы замежнікаў. Яны былі прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасьці.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт