Logo Polskiego Radia
Print

Улады дазволілі мітынг і канцэрт ля менскай опэры 25 сакавіка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.03.2018 14:28
Yа канцэрце зьбіраецца заграць Лявон Вольскі, вядуцца перамовы зь Сяргеем Міхалком, з гуртамі Dzieciuki, Krama і Neuro Dubel.
foto: Redakcja Białoruskafoto: Redakcja Białoruska

2 сакавіка гарадзкія ўлады Менска далі дазвол на канцэрт і мітынг ля Опэрнага тэатру 25 сакавіка.

Пачатак мітынгу-канцэрту а 14-й гадзіне, збор а 13-й.

Менгарвыканкам не дазволіў шэсьце. Як раней казаў адзін з арганізатараў мерапрыемства, кіраўнік кампаніі #БНР100 і дырэктар Symbal.by Павал Белавус, на канцэрце дакладна зьбіраецца заграць Лявон Вольскі (або сам, або з «Крамбамбуляй»), вядуцца перамовы зь Сяргеем Міхалком, ёсьць папярэднія дамоўленасьці з гуртамі Dzieciuki, Krama і Neuro Dubel.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт