Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрству аховы здароўя не спадабаліся назвы некаторых аптэк

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.03.2018 11:23
Міністэрства аховы здароўя заклікала аптэкі прыбраць з шыльдаў інфармацыю, якая ўводзіць у зман.

У лісьце Міністэрства аховы здароўя праінфармавала пра павелічэньне колькасьці аптэк, у сьветлавой рэкляме і на шыльдах якіх выкарыстоўваюцца таварныя знакі, такія як «Аптэка ашчадных», «Любімая Аптэка», «Доктар А», «Доктар До», «Еўрааптэка», «Альфа-аптэка», «Клапатлівая Аптэка», «Добрыя Лекі», «Аптэка нізкіх цэн», «Аптэка аптовых цэн». На думку міністэрства, гэта ўводзіць у зман насельніцтва і прыводзіць да зваротаў грамадзян. Міністэрства аховы здароўя нагадала, што выкарыстаньне такіх таварных знакаў супярэчыць закону аб абароне правоў спажыўцоў, а таксама не адказвае патрабаваньням Належнай аптэчнай практыкі.

Юрыдычныя асобы, якія маюць ліцэнзіі на фармацэўтычную дзейнасьць, пры разьмяшчэньні інфармацыі для насельніцтва (у тым ліку ў інтэрнэце) павінны выкарыстоўваць толькі назву арганізацыі, названай у ліцэнзіі і ў пасьведчаньні аб дзяржрэгістрацыі.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт