Logo Polskiego Radia
Print

Літва, Нямеччына і Польшча мадэрнізуюць Нацбанк РБ за € 1 150 000

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.03.2018 12:29
Праект рэалізуецца пад назвай «Узмацненьне Нацыянальнага банку Беларусі».
radyjo.net/А.Багданаў

Ад студзеня Нацбанк Польшчы разам з банкамі Літвы і Нямеччыны пачаў рэалізацыю праекту па ўзмацненьні 6 галоўных галінаў дзейнасьці Нацыянальнага банку Беларусі. Гэта плацёжная сыстэма, фінансавая стабільнасьць, фінансавы нагляд, ахова правоў спажыўцоў і фінансавых паслугаў, камунікацыя і мэнэджмэнт фінансавых рызыкаў. У практыцы праект будзе палягаць на тым, што супрацоўнікі банкаў Польшчы, Літвы, Нямеччыны будуць дзяліцца сваім досьведам з калегамі з Беларусі.

«Нашыя экспэрты будуць прыяжджаць у Менск і разам з калегамі з Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь будуць сустракацца, ствараць дакумэнты і канцэпцыі. Так, каб як найлепей дапасаваць дапамогу да чаканьняў беларускага боку», – расказала Белсату Агата Лагоўска з Нацыянальнага банку Польшчы.

Гэты праект можа прынесьці карысьці і звычайным людзям. Ахова правоў спажыўцоў і фінансавых паслуг ды камунікацыі, спадзяюся, спрычыняцца да таго, што ў Беларусі паўстануць інстытуты, якія будуць абараняць правы спажыўцоў, а таксама ўзмацніцца празрыстасьць Нацыянальнага Банку, – кажа Агата Лагоўска.

Гэты праект цалкам фінансуе Эўрапейская камісія, якая выкладае 1 150 000 эўра.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт