Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія мытнікі канфіскавалі ў полькі стогадовыя кнігі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.03.2018 11:07
Перавозячы такія кнігі празь мяжу, іх трэба абавязкова пісьмова дэкляраваць.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота Gellinger/pixabay.com.Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота Gellinger/pixabay.com.Photo: Gellinger/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кнігі, выдадзеныя ў Варшаве ў 1874, 1903 і 1906 гадах знайшлі мытнікі ў жанчыны, якая ехала ў Польшчу праз пункт пропуску „Бераставіца”, паведамляе Гарадзенская мытня.

Праходзячы мытны кантроль, грамадзянка Польшчы заявіла, што не вязе прадметы, якія патрэбна пісьмова дэкляраваць. Аднак у багажы жанчыны, якая ехала на „Фольксвагене”, знайшлі каштоўныя кнігі.

Гэтыя кнігі ўяўляюць культурную каштоўнасьць, бо ім больш за сто гадоў. У адпаведнасьці з мытным заканадаўствам ЭАЭС, кнігі, вырабленыя 100 гадоў таму й больш, адносяцца да культурных каштоўнасьцей і іх трэба абавязкова пісьмова дэкляраваць, перавозячы праз мяжу. Акрамя таго, вывозячы такія кнігі, патрэбны дазвол Міністэрства культуры.

grt.customs.gov.by/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт