Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: Нам патрэбныя нармальныя заробкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.03.2018 13:22
Пра гэта прэзыдэнт заявіў сёньня, узгадняючы на пасады новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
фота: прэс-служба прэзыдэнта РБ

Лукашэнка пры прызначэньні кіраўнікоў раёнаў: Нам патрэбныя нармальныя заробкі
Мясцовыя органы ўлады павінны асаблівую ўвагу зьвяртаць на разьвіцьцё эканомікі рэгіёнаў. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня, узгадняючы на пасады новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Беларусі.
Прэзыдэнт 5 сакавіка ўзгадніў прызначэньне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў: новых старшыняў Жыткавіцкага, Нараўлянскага, Калінкавіцкага, Зэльвенскага, Слонімскага, Менскага, Нясьвіскага, Клецкага, Крупскага, Глускага, Дрыбінскага райвыканкамаў.
«Ня будзе вытворчасьці, ня будзе занятасьці людзей, ня будзе ніякай зарплаты. А нам патрэбныя нармальныя зарплаты, – сказаў Аляксандар Лукашэнка. – Вы думайце, як ня проста захаваць вытворчасьць, а каб яно было рэнтабэльным, каб пазьбегнуць гэтых страт. Таму паспрабуйце аб'яднаць усё ў адзіны кулак і атрымаць вынік. Эканоміка і яшчэ раз эканоміка – гэта важнейшае пытаньне».
У прыклад прэзыдэнт прывёў сытуацыю на сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Паводле яго слоў, многія з іх да гэтага часу не разьвіваюцца так, як хацелася б. З іншага боку, у Беларусі ёсьць вялікая колькасьць пасьпяховых вытворчасьцяў. «Гэты год вызначальны, таму давайце арганізуем работу так, пачынаючы з пасяўной кампаніі, каб кожны дзень прыбаўляць«, – запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Мясцовыя органы ўлады павінны асаблівую ўвагу зьвяртаць на разьвіцьцё эканомікі рэгіёнаў. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня, узгадняючы на пасады новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Беларусі.

Прэзыдэнт 5 сакавіка ўзгадніў прызначэньне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў: новых старшыняў Жыткавіцкага, Нараўлянскага, Калінкавіцкага, Зэльвенскага, Слонімскага, Менскага, Нясьвіскага, Клецкага, Крупскага, Глускага, Дрыбінскага райвыканкамаў.

«Ня будзе вытворчасьці, ня будзе занятасьці людзей, ня будзе ніякай зарплаты. А нам патрэбныя нармальныя зарплаты, – сказаў Аляксандар Лукашэнка. – Вы думайце, як ня проста захаваць вытворчасьць, а каб яна была рэнтабэльнай, каб пазьбегнуць гэтых страт. Таму паспрабуйце аб'яднаць усё ў адзіны кулак і атрымаць вынік. Эканоміка і яшчэ раз эканоміка – гэта важнейшае пытаньне».

У прыклад прэзыдэнт прывёў сытуацыю на сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Паводле яго слоў, многія з іх да гэтага часу не разьвіваюцца так, як хацелася б. З іншага боку, у Беларусі ёсьць вялікая колькасьць пасьпяховых вытворчасьцяў.

«Гэты год вызначальны, таму давайце арганізуем работу так, пачынаючы з пасяўной кампаніі, каб кожны дзень прыбаўляць«, – запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт