Logo Polskiego Radia
Print

З 15 сакавіка ў Расею нельга ўвозіць беларускую малочку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.03.2018 15:29
Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаваньні, сьцьвярджаючы, што ў малацэ выяўлена «найбольшая колькасьць парушэньняў».
pixabay.com/Public Domain CC0

Рассельгаснагляд перанёс на 15 сакавіка ўвядзеньне забароны на ўвоз беларускай малочнай сыравіны
Рассельгаснагляд перанёс на 15 сакавіка ўвядзеньне забароны на ўвоз беларускай малочнай сыравіны. Гэта вынікае з паведамленьня, апублікаванага 5 сакавіка на сайце расейскага ведамства, піша БелаПАН.
26 лютага Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаваньні на пастаўкі малака і некаторых іншых відаў беларускай малочнай прадукцыі, сьцьвярджаючы, што ў ёй выяўлена «найбольшая колькасьць парушэньняў». Пад абмежаваньні патрапілі: малако і вяршкі пастэрызаваныя, стэрылізаваныя і ультрапастэрызаваныя налівам; малако і вяршкі сухія, канцэнтраваныя, кансэрваваныя і згушчаныя; сыроватка малочная наліўныя, канцэнтраваная, сухая; канцэнтрат сываратачнага і малочнага бялку.
«Партыі тавараў малочнай сыравіны, якія паступілі на часовыя кантрольныя вэтэрынарныя пункты, разьмешчаныя на расейска-беларускім участку мяжы, пасьля 15 сакавіка 2018 года будуць вернутыя ў Беларусь», – гаворыцца ў сёньняшнім паведамленьні Рассельгаснагляду.

Рассельгаснагляд перанёс на 15 сакавіка ўвядзеньне забароны на ўвоз беларускай малочнай сыравіны. Гэта вынікае з паведамленьня, апублікаванага 5 сакавіка на сайце расейскага ведамства, піша БелаПАН.

26 лютага Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаваньні на пастаўкі малака і некаторых іншых відаў беларускай малочнай прадукцыі, сьцьвярджаючы, што ў ёй выяўлена «найбольшая колькасьць парушэньняў». Пад абмежаваньні патрапілі: малако і вяршкі пастэрызаваныя, стэрызаваныя і ультрапастэрызаваныя налівам; малако і вяршкі сухія, канцэнтраваныя, кансэрваваныя і згушчаныя; сыроватка малочная наліўная, канцэнтраваная, сухая; канцэнтрат сываратачнага і малочнага бялку.

«Партыі тавараў малочнай сыравіны, якія паступілі на часовыя кантрольныя вэтэрынарныя пункты, разьмешчаныя на расейска-беларускім участку мяжы, пасьля 15 сакавіка 2018 года будуць вернутыя ў Беларусь», – гаворыцца ў сёньняшнім паведамленьні Рассельгаснагляду.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт