Logo Polskiego Radia
Print

Сьвяточны вулічны фэстываль «100 год БНР» рыхтуецца ў Берасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.03.2018 09:10
Грамадзянская супольнасьць Берасьця рыхтуе масавую акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка.
Афіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРАфіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРфота: аргкамітэт „БНР 100” (Creative Commons)

Сьвяточны вулічны фэстываль «100 год БНР» рыхтуецца ў Берасьці
Грамадзянская супольнасьць Берасьця рыхтуе масавую акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка.
Мітынг і вулічны фэстываль у цэнтры Берасьця з канцэртам, пляцоўкамі рамесьнікаў, майстар-клясамі і фотазонамі рыхтуе на 25 сакавіка грамадзкасьць Берасьця. У арганізацыйны камітэт увайшлі 16 суб’ектаў: структуры палітычных партый, грамадзкія арганізацыі, валанцёрскія ініцыятывы і мясцовыя бізнэсоўцы.
Кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзьмітрый Шыманскі ад імя аргкамітэта ў панядзелак падаў заяўку на правядзеньне фэстывалю ў Берасьцейскі гарвыканкам.
Аргкамітэт плянуе зрабіць мерапрыемства цікавай і запамінальнай падзеяй для берасьцейцаў.
- Круглая дата, 100 год з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, настройвае на сьвяточны настрой. І мы рыхтуем сапраўднае сьвята – канцэрт, розыгрышы прызоў ад нашых партнэраў, знаёмства з беларускімі рамесьнікамі і грамадзкімі арганізацыямі, мора пазытыву і сьвяточнай сымболікі, – паведаміў старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзьмітрый Шыманскі. – Зараз арганізацыйны камітэт рыхтуе праграму мерапрыемства. Мы заклікаем усіх, хто лічыць гэты дзень сьвяточным, далучацца да яго арганізацыі. Можна стаць валанцёрам і атрымаць досьвед арганізацыйнай працы. Можна ахвяраваць невялікія сумы на выраб фэстывальнай сымболікі. А калі вы ўладальнік беларускага бізнэсу – можна прэзэнтаваць сваю фірму на адной з крэатыўных пляцовак фэстывалю. Усе арганізацыйныя дэталі ў бліжэйшыя дні мы будзем публікаваць у сацыяльных сетках з хэштэгам #БНР100, – дадаў Дзьмітрый Шыманскі.

Мітынг і вулічны фэстываль у цэнтры Берасьця з канцэртам, пляцоўкамі рамесьнікаў, майстар-клясамі і фотазонамі рыхтуе на 25 сакавіка грамадзкасьць Берасьця. У арганізацыйны камітэт увайшлі 16 суб’ектаў: структуры палітычных партый, грамадзкія арганізацыі, валанцёрскія ініцыятывы і мясцовыя бізнэсоўцы.

Кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзьмітрый Шыманскі ад імя аргкамітэта ў панядзелак падаў заяўку на правядзеньне фэстывалю ў Берасьцейскі гарвыканкам.

Аргкамітэт плянуе зрабіць мерапрыемства цікавай і запамінальнай падзеяй для берасьцейцаў.

- Круглая дата, 100 год з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, настройвае на сьвяточны настрой. І мы рыхтуем сапраўднае сьвята – канцэрт, розыгрышы прызоў ад нашых партнэраў, знаёмства з беларускімі рамесьнікамі і грамадзкімі арганізацыямі, мора пазытыву і сьвяточнай сымболікі, – паведаміў старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзьмітрый Шыманскі.

– Зараз арганізацыйны камітэт рыхтуе праграму мерапрыемства. Мы заклікаем усіх, хто лічыць гэты дзень сьвяточным, далучацца да яго арганізацыі. Можна стаць валанцёрам і атрымаць досьвед арганізацыйнай працы. Можна ахвяраваць невялікія сумы на выраб фэстывальнай сымболікі. А калі вы ўладальнік беларускага бізнэсу – можна прэзэнтаваць сваю фірму на адной з крэатыўных пляцовак фэстывалю. Усе арганізацыйныя дэталі ў бліжэйшыя дні мы будзем публікаваць у сацыяльных сетках з хэштэгам #БНР100, – дадаў Дзьмітрый Шыманскі.

паводле прэс-рэлізу/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт