Logo Polskiego Radia
Print

У Зьмітра Паліенкі ёсьць падазрэньне гангрэны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.03.2018 12:04
Турэмны доктар ня ведае, як яго лячыць.
Зьміцер Паліенка. Photo:spring96.orgЗьміцер Паліенка. Photo:spring96.orgPhoto:spring96.org

У Зьмітра Паліенкі ёсьць падазрэньне гангрэны
Турэмны доктар ня ведае, як яго лячыць.
Лекар Бабруйскай калёніі ня ведае, што адбываецца з нагою палітвязьня, рана на якой доўгі час не загойваецца. «Калі б я ведаў, што гэта, працаваў бы ў шпіталі, а ня тут», – так адказаў ён Зьмітру, падае словы актывіста ягоная сяброўка Марына Насенка.
«Мы таксама ня ведаем, што з нагой, каб даслаць адмысловыя лекі. Сам кажа, што падобна на гангрэну. Але гэта ўсе недакладна», – піша яна.
Акрамя гэтага, Зьмітра зноў вярнулі на старую працу па вырабе пальчатак, ад якой у яго абвастраецца алергія ды астма. Кіраўніцтва калёніі намагаецца абмежаваць кантакты са зьняволеным усімі магчымымі спосабамі.
«Камунікацыя з адвакаткай адбываецца праз шкло і трубку. Лісты з большага вымушаны дасылаць замоўнымі. У грошах, як і дагэтуль, абмежаваны. Тэлефанаваць мае права толькі бацьку», – піша Марына Насенка.
Зьмітра Паліенку амаль штомесяц зьмяшчаюць у штрафны ізалятар за надуманыя парушэньні. Палітвязень мяркуе, што такім чынам адміністрацыя стварае падставы для таго, каб распачаць супраць яго новую крымінальную справу – па арт. 411 (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы).
У кастрычніку 2016-га Паліенку асудзілі на 2 гады зьняволеньня з адтэрміноўкаю за нібыта напад на міліцыянта падчас роварнага прабегу «Крытычная маса», які прайшоў у Менску. Увесну летась Паліенку зноў арыштавалі: суд скасаваў адтэрміноўку і адправіў Паліенку адбываць рэшту тэрміну ў Бабруйскую калёнію. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Паліенку вязьнем сумленьня.

Белсат/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт