Logo Polskiego Radia
Print

Валерый Варанецкі: Уладам патрэбны Дзень Волі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.03.2018 15:46
Тым ня менш, паводле дэпутата, пакуль казаць пра магчымасьць прызнаньня Дня Волі ў якасьці дзяржаўнага сьвята зарана.
Валеры Варанецкі Валеры Варанецкі Фота: house.gov.by

Дазвол на сьвяткаваньне Дня Волі ў цэнтры Менска сталічныя ўлады не анулююць і ніякіх «чорных сьпісаў» музыкантаў зь ліку ўдзельнікаў канцэрта ля Опэрнага тэатру ня будзе, бо ўлада сама зацікаўленая ў тым, каб годна адсьвяткаваць стагодзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра гэта ў прамым эфіры «Эўрарадыё» заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, былы намесьнік міністра замежных справаў Валерый Варанецкі.

«Я ўпэўнены, што такога ня можа быць. Тыя, хто лічыць, што дазвол быў атрыманы дзякуючы таму, што апазыцыя даціснула ўладу, моцна памыляюцца. Бо ўлада сама зацікаўленая ў тым, каб было стабільнае разьвіцьцё, каб умацаваць грамадзтва, нацыянальную самасьвядомасьць і гэтак далей», – сказаў дэпутат.

Паводле словаў Валерыя Варанецкага, улады разумеюць, што сёньня вельмі важным элемэнтам бясьпекі дзяржавы зьяўляецца кансалідацыя нацыі. А кансалідаваць і аб’ядноўваць нацыю можна толькі на сваёй нацыянальнай гісторыі, сваіх нацыянальных традыцыях. Адным з такіх кансалідуючых беларусаў фактаў зьяўляецца 25 сакавіка 1918 году. Гэта ўлады не толькі ўсьвядомілі, але й прынялі як факт. Тым ня менш, кажа дэпутат, пакуль казаць пра магчымасьць прызнаньня Дня Волі ў якасьці дзяржаўнага сьвята зарана.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт