Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці падалі заяву на правядзеньне фэстывалю «100 год БНР»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.03.2018 18:20
Папярэдне атрыманая згода гарвыканкаму, а ўладаў зацікавіў прапанаваны фэстывальны сьвяточны фармат мерапрыемства.
Берасьцейскі аргкамітэт па сьвяткаваньні 100 год БНР

Берасьцейскі аргкамітэт па сьвяткаваньні 100 год БНР фота: Радыё Рацыя

У Берасьці падалі заяву на правядзеньне фэстывалю «100 год БНР»
Заяву на правядзеньне вулічнага фэстывалю «100 год БНР» падалі прадстаўнікі арганізацыйнага камітэту ў Берасьці. Зварот быў накіраваны да мясцовых выканаўчых уладаў.
Старшыня берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі адзначыў, што імпрэза пройдзе ў фармаце сьвята. Паводле яго, арганізатары досыць плённа папрацавалі над сцэнарам і праграмай мерапрыемства ды вырашылі, што гэта будзе фэстываль з рознымі зонамі актыўнасьці. Папярэдне атрыманая згода Берасьцейскага гарвыканкаму. Паводле Шыманскага, уладаў зацікавіў прапанаваны фэстывальны сьвяточны фармат мерапрыемства. Апазыцыйны палітык выказаў спадзяваньне, што берасьцейскія ўлады прымуць актыўны ўдзел у арганізацыі й правядзеньні гэтага мерапрыемства разам з арганізатарамі.
Паводле Зьмітра Шыманскага, пасьля атрыманьня згоды на правядзеньне сьвяткаваньня пройдзе яшчэ як мінімум два паседжаньні арганізацыйнага камітэту.

Заяву на правядзеньне вулічнага фэстывалю «100 год БНР» падалі прадстаўнікі арганізацыйнага камітэту ў Берасьці. Зварот быў накіраваны да мясцовых выканаўчых уладаў.

Старшыня берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі адзначыў, што імпрэза пройдзе ў фармаце сьвята. Паводле яго, арганізатары досыць плённа папрацавалі над сцэнарам і праграмай мерапрыемства ды вырашылі, што гэта будзе фэстываль з рознымі зонамі актыўнасьці. Папярэдне атрыманая згода Берасьцейскага гарвыканкаму.

Паводле Шыманскага, уладаў зацікавіў прапанаваны фэстывальны сьвяточны фармат мерапрыемства. Апазыцыйны палітык выказаў спадзяваньне, што берасьцейскія ўлады прымуць актыўны ўдзел у арганізацыі й правядзеньні гэтага мерапрыемства разам з арганізатарамі.

Паводле Зьмітра Шыманскага, пасьля атрыманьня згоды на правядзеньне сьвяткаваньня пройдзе яшчэ як мінімум два паседжаньні арганізацыйнага камітэту.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт