Logo Polskiego Radia
Print

Міхалок і Саладуха ня выступяць на канцэрце ў гонар стагодзьдзя БНР

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.03.2018 12:43
На канцэрт і мітынг вядзецца народны збор грошай: на Talaka.by ужо сабралі больш за 70% неабходнай сумы.
Афіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРАфіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРфота: аргкамітэт „БНР 100” (Creative Commons)

Міхалок і Саладуха ня выступяць на канцэрце ў гонар стагодзьдзя БНР
Сяргей Міхалок 25 сакавіка будзе граць у Мазыры з праектам «Ляпіс-98» і ня зможа выступіць на менскім канцэрце ля Опэрнага тэатру, прысьвечаным 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пра гэта Свабодзе паведаміў Антон Азізбекян, арганізатар канцэртаў праектаў Сяргея Міхалка. Сам Міхалок працяглы час не выходзіць на сувязь. Цяпер няма неабходнасьці, каб канцэрты камэнтаваў сам Міхалок, кажа Азізбекян, а калі «будзе нагода», то ў гуртоў Міхалка «ёсьць свае каналы для інфармаваньня».
Канцэрт у Мазыры заплянаваны ўжо даўно, тлумачыць Азізбекян, і ніякіх зьмены ў графіку ўжо немагчымыя. Тым больш, як ён кажа, канцэрт — гэта ня проста «прыехаць, выйсьці на сцэну і адсьпяваць». Выступ рыхтуецца за некалькі дзён, трэба прывезьці апаратуру, яе наладзіць і праверыць.
Арганізатары канцэрту раней публічна зьвярнуліся да Міхалка, бо тыдзень не маглі зь ім зьвязацца, прапаноўвалі арганізаваць гурту транспарт да Менску і зь Менску.
Днём раней ад выступу на «Сьвяце незалежнасьці» адмовіўся сьпявак Аляксандар Саладуха. Яго запрашалі, сьпявак спачатку сказаў, што можа выступіць, калі мерапрыемства дазволенае (а яно санкцыянаванае ўладамі), але пазьней перадумаў, бо «зьвязаўся зь людзьмі, якія сказалі, што ня трэба там быць».
Удзел у канцэрце пацьвердзілі гурты Amaroka, Dzieciuki, «Крама» і сьпявак Пётра Клюеў, імаверна выступяць таксама Лявон Вольскі, гурты Akute, Neuro Dubel і J:Морс.
На канцэрт і мітынг вядзецца народны збор грошай: на Talaka.by ужо сабралі больш за 70% неабходнай сумы, таксама сродкі зьбіраюць іншымі шляхамі. Арганізатары шукаюць спонсараў сярод камэрцыйных кампаніяў.

Сяргей Міхалок 25 сакавіка будзе граць у Мазыры з праектам «Ляпіс-98» і ня зможа выступіць на менскім канцэрце ля Опэрнага тэатру, прысьвечаным 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пра гэта Свабодзе паведаміў Антон Азізбекян, арганізатар канцэртаў праектаў Сяргея Міхалка. Сам Міхалок працяглы час не выходзіць на сувязь. Цяпер няма неабходнасьці, каб канцэрты камэнтаваў сам Міхалок, кажа Азізбекян, а калі «будзе нагода», то ў гуртоў Міхалка «ёсьць свае каналы для інфармаваньня».

Канцэрт у Мазыры заплянаваны ўжо даўно, тлумачыць Азізбекян, і ніякіх зьмены ў графіку ўжо немагчымыя. Тым больш, як ён кажа, канцэрт — гэта ня проста «прыехаць, выйсьці на сцэну і адсьпяваць». Выступ рыхтуецца за некалькі дзён, трэба прывезьці апаратуру, яе наладзіць і праверыць.

Арганізатары канцэрту раней публічна зьвярнуліся да Міхалка, бо тыдзень не маглі зь ім зьвязацца, прапаноўвалі арганізаваць гурту транспарт да Менску і зь Менску. Днём раней ад выступу на «Сьвяце незалежнасьці» адмовіўся сьпявак Аляксандар Саладуха. Яго запрашалі, сьпявак спачатку сказаў, што можа выступіць, калі мерапрыемства дазволенае (а яно санкцыянаванае ўладамі), але пазьней перадумаў, бо «зьвязаўся зь людзьмі, якія сказалі, што ня трэба там быць».

Удзел у канцэрце пацьвердзілі гурты Amaroka, Dzieciuki, «Крама» і сьпявак Пётра Клюеў, імаверна выступяць таксама Лявон Вольскі, гурты Akute, Neuro Dubel і J:Морс.

На канцэрт і мітынг вядзецца народны збор грошай: на Talaka.by ужо сабралі больш за 70% неабходнай сумы, таксама сродкі зьбіраюць іншымі шляхамі. Арганізатары шукаюць спонсараў сярод камэрцыйных кампаніяў.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт