Logo Polskiego Radia
Print

Пададзена яшчэ адна заяўка на правядзеньне шэсьця на Дзень Волі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.03.2018 12:51
Там просяць дазволіць шэсьце па трасе пл.Коласа-пр.Незалежнасьці-пл. Перамогі, затым па вул. Кісялёва і Багдановіча да опэрнага тэатра.
Афіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРАфіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРфота: аргкамітэт „БНР 100” (Creative Commons)

У Менгарвыканкам пададзена яшчэ адна заяўка на правядзеньне шэсьця на Дзень Волі
Чарговую, трэцюю па ліку, заяўку на правядзеньне 25 сакавіка ў цэнтры сталіцы шэсьця падалі яго арганізатары ў Менгарвыканкам 7 сакавіка.
Як паведаміў БелаПАН актывіст аргкамітэта па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Сяргей Спарыш, разам з ім заяўку падалі яшчэ два актывісты апазыцыі – Валянцін Троцкі і Сяргей Івашчанка.
У заяўцы ўтрымліваецца просьба дазволіць шэсьце ад плошчы Якуба Коласа па праспэкце Незалежнасьці да плошчы Перамогі, а затым па вуліцах Кісялёва і Багдановіча да опэрнага тэатра. Гэты маршрут адрозьніваецца ад таго, які быў раней дадаткова запытаны некалькімі арганізацыямі, – ад сквэра Янкі Купалы да опэрнага тэатра.
«Калі нашы заяўкі будуць перасякацца, то гэта стане падставай для адмовы ў іх», – растлумачыў 6 сакавіка БелаПАН адзін з сустаршыняў Беларускага нацыянальнага кангрэса (арганізацыя не зарэгістраваная ў Беларусі) Мікалай Статкевіч. «Калі ўлады дазволяць шэсьце, то мы пойдзем па заяўленым маршруце, калі не – ня будзем круціцца і пойдзем па праспэкце Незалежнасьці да сквэра імя Янкі Купалы, месца правядзеньня канцэрта», – паведаміў Статкевіч.
«Мы хацелі б, каб усё было мірна і санкцыянавана ўладамі. Гэта будзе сьвяточнае шэсьце, яго арганізатары не рыхтуюць пратэстных лёзунгаў і плякатаў», – дадаў палітык.
Першую заяўку на сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР падалі ў гарвыканкам 25 студзеня прадстаўнікі 13 партыяў і арганізацыяў. Яны прасілі дазволіць правядзеньне дэманстрацыі, мітынгу і канцэрту ў цэнтры горада. Сталічныя ўлады забаранілі сьвяткаваньне ў такім фармаце, абгрунтаваўшы сваё рашэньне тым, што заяўнікі дапусьцілі шэраг парушэньняў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
Яшчэ адна заяўка была пададзена 28 лютага прадстаўнікі пяці арганізацый (Аб'яднаная грамадзянская партыя, абʼяднаньне «БНФ «Адраджэньне», Рух «За Свабоду», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і асьветніцкая ўстанова «Амарока»). 2 сакавіка яны наведалі Менгарвыканкам, дзе ім быў дадзены станоўчы адказ.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт