Logo Polskiego Radia
Print

Праблемай акумулятарнага заводу ў Берасьце заняўся Лукашэнка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.03.2018 15:02
З праціўнікамі будоўлі сустрэўся генэральны інспэктар Берасьцейскай вобласьці Васіль Герасімаў.
photo: stopzavod.by

Праблемай акумулятарнага заводу ў Берасьце заняўся Лукашэнка
У справе будоўлі акумулятарнага заводу пад Берасьцем адміністрацыя прэзыдэнта створыць адмысловую камісію. Прынамсі гэта памочнік Аляксандра Лукашэнкі паабяцаў мясцовым актывістам.
З праціўнікамі будоўлі сустрэўся генэральны інспэктар Берасьцейскай вобласьці Васіль Герасімаў.
«Самае галоўнае, што аб праблеме даведаліся ўсе – яна вырашаецца не на мясцовым узроўні, а на ўзроўні ўраду і адміністрацыі кіраўніка дзяржавы», – падсумоўвае вынікі сустрэчы блёгер Аляксандар Кабанаў. Паводле актывіста, у апошнія дні адкрылася некалькі новых фактаў, зьвязаных з новым заводам – усе яны былі прадстаўленыя Васілю Герасімаву.
«Апроч сьвінцовых выкідаў, на прадпрыемстве будзе ўтварацца вадарод: то бок, завод – пажаранебясьпечны», – кажа Кабанаў. Гэтыя зьвесткі не былі пададзеныя ў МНС, дадае актывіст.
Пратэсты супраць заводу «iPower», які будзе выпускаць-кіслотныя акумулятарныя батарэі, пачаліся сёлета ў студзені. Мясцовыя жыхары непакояцца за сваё здароўе. У выніку актывісты здолелі сабраць 37 тысячаў подпісаў супраць прадпрыемства. Уласна гэтыя галасы мясцовых жыхароў і былі скіраваныя ў Адміністрацыю прэзыдэнта. Актывісты Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін заяўлялі, што выйдуць на плошчу, калі будоўля ня спыніцца. У выніку іх пакаралі штрафамі за заклікі да пратэсту.
http://belsat.eu/programs/prablemaj-akumulyatarnaga-zavodu-zanyausya-lukashenka/

Белсат/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт