Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі даражэе бэнзін

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.03.2018 10:16
10 сакавіка чарговы раз вырасьлі цэны на аўтамабільнае паліва.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby.com/CC0 Public Domain

Бэнзін падаражаў на 1 капейку, а дызэльнае паліва - на 2 капейкі. Такім чынам, кошт АІ-92 склаў 1,22 рубля, АІ-95 – 1,3 рубля, АІ-98 – 1,51 рубля, дызэльнае паліва – 1,33 рубля.

Гэта ўжо другое падаражаньне сёлета. Папярэднім разам паліва даражэла 7 лютага 2018 года. Рост складае 1,6%. За мінулы год цэны на паліва расьлі сем разоў, а падаражаньне агулам склала 5 капеек. За апошнія 6 год цэны на паліва ў Беларусі падвышалі 21 раз.

Нягледзячы на гэта, кошт паліва ў Беларусі па-ранейшаму ніжэйшы, чым у Расеі.

У зьвязку з гэтым Белнафтахім хоча зраўняць цэны на паліва з расейскім рынкам. Канцэрн афіцыйна заявіў пра паступовае зраўнаньне.

Цяпер цэны на паліва ў Расеі вышэйшыя за беларускія на 7-10% (бэнзін), і на 6-8% на дызэльнае паліва. Цэны на ўкраінскім рынку ў 1,5 разы вышэйшыя, на рынку краін Балтыі і Польшчы – у 2 разы вышэйшыя за беларускія.

Паводле Радыё Свабода/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт