Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь павялічыла золатавалютныя рэзэрвы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.03.2018 17:01
У лютым рост склаў 9,5%, да $7,1 мільярдаў даляраў.
radyjo.net/А.Багданаў

Нацыянальны банк Беларусі паведаміў, што ў лютым дасягнуты значны рост золатавалютных рэзэрваў краіны. Яны вырасьлі на 9,5 працэнта і складаюць, паводле дадзеных на сакавік бягучага года, 7,093 мільярды (у эквіваленце) даляраў.

У паведамленьні зазначаецца, што за люты золатавалютныя рэзэрвы вырасьлі на 616,1 мільёнаў (9,5%) даляраў. Гэта значны рост пасьля студзеньскіх скарачэньняў на 837,9 мільёны або 11,5%.

Павелічэньню міжнародных рэзэрвовых актываў у лютым садзейнічала паступленьне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў эўрааблігацый, ад продажу на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Мінфінам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, паступленьне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнаньня экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама набыцьцё замежнай валюты на «Беларускай валютна-фондавай біржы».

На 2018 год Нацбанк заплянаваў захаваць золатавалютныя рэзэрвы на ўзроўні ня менш як 6 мільярдаў даляраў.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт