Logo Polskiego Radia
Print

У Гомелі забаранілі пікет супраць перасьледу прафсаюза РЭП

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.03.2018 09:01
Актывісты прафсаюзу РЭП падалі заяўкі на 17 пікетаў у 14 гарадах Беларусі.
фота: Гомельская Вясна

У Гомелі забаранілі пікет супраць перасьледу прафсаюза РЭП
9 сакавіка 2018 года намесьнік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук забараніў прадстаўнікам гомельскага аддзяленьня незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Андрэй Стрыжаку і Леаніду Судаленку правядзеньне 15 сакавіка ў Дзень беларускай Канстытуцыі пікет у абарону свайго прафсаюза.
«Мы хацелі пратэставаць каля офіса абласнога ўпраўленьня Сьледчага камітэта супраць ціску на наш прафсаюз. Краіна не памятае крымінальных спраў, дзе сотні сяброў арганізацыі выдзіралі на допыты, прымушалі падпісваць дакумэнты аб невыдаваньні, пагражалі позвамі па месцы працы. Крымінальная справа супраць прафсаюза яркае сьведчаньне таго, што ўлада баіцца нашай рэальнай працы па абароне людзей працы», – заяўляе намесьнік старшыні гомельскага офіса РЭП Андрэй Стрыжак.
Прафсаюзны юрыст Леанід Судаленка лічыць, што ўлада па-ранейшаму бярэ на сябе адказнасьць за парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзян і заяўляе, што забарона чыноўнікаў ужо абскарджана ў судзе.
«У нас на руках маецца ўнікальны кейс, а менавіта, забарона на мірны сход па прычыне таго, што мы раней прыцягваліся да адказнасьці за ўдзел у мірных сходах. Абсурднасьць сытуацыі нават не ў тым, што падобнае непаразуменьне прапісана ў беларускім законе, унікальнасьць зыходзіць з практыкі – на сходы ў краіне накладзена фактычнае табу, а калі грамадзянін удзельнічае ў несанкцыянаванай акцыі, яго перасьледуюць адміністрацыйнымі санкцыямі», – пракамэнтаваў сытуацыю прафсаюзны юрыст.
Актывісты прафсаюзу РЭП падалі заяўкі на 17 пікетаў у 14 гарадах Беларусі, патрабуючы спыніць крымінальную справу, масавыя допыты і ўмяшаньне ва ўнутраныя справы прафсаюза. Аб прынятых рашэньнях у іншых гарадах пакуль нічога не вядома.

Гомельская Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт