Logo Polskiego Radia
Print

Улады забараняюць пікеты ў падтрымку прафсаюза РЭП

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.03.2018 14:01
Пікеты 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, плянавалася правесьці ў 14 гарадах.
фота: Гомельская Вясна

У розных гарадах Беларусі ўлады забараняюць праводзіць пікеты ў падтрымку незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП), кіраўніцтва якога знаходзіцца пад крымінальным перасьледам.

Пікеты 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, плянавалася правесьці ў 14 гарадах. Мэта акцый – патрабаваць ад уладаў спыніць крымінальную справу, масавыя допыты і ўмяшаньне ва ўнутраныя справы прафсаюза.

У Гомельскай вобласьці пікеты былі заяўленыя ў Гомелі, Жлобіне, Добрушы, Мазыры, Калінкавічах і Рэчыцы. Ужо вядома, што ў Гомелі, Мазыры і Калінкавічах улады забаранілі правядзеньне акцый. У адказе Гомельскага гарвыканкама, у прыватнасьці, згадваецца, што заяўнікі пікета ў сакавіку мінулага года былі асуджаныя па артыкуле 23.34 КоАП (парушэньне парадку масавага мерапрыемства), таму ня могуць выступаць арганізатарамі вулічнай акцыі.

Крымінальная справа ў дачыненьні да старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і бухгальтара арганізацыі Ігара Комліка была распачатая Камітэтам дзяржкантролю ў жніўні 2017 года. Яны абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Праваабаронцы лічаць перасьлед Фядыніча і Комліка палітычным.

БелаПАН/racyja.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт