Logo Polskiego Radia
Print

На акцыі 25 сакавіка міліцыя ня будзе забіраць бел-чырвона-белыя сьцягі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.03.2018 11:20
Апазыцыя атрымала афіцыйны дазвол Менгарвыканкама на выкарыстаньне сьцягоў БНР.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакradyjo.net/A.Papko

Падчас сьвяткаваньня 25 сакавіка Дня Волі ў Менску супрацоўнікі міліцыі ня будуць адбіраць у людзей бел-чырвона-белыя сьцягі. Апазыцыя атрымала афіцыйны дазвол Менгарвыканкама на выкарыстаньне сьцягоў БНР.
Кіраўнік руху «За Свабоду» й адзін з заяўнікаў акцыі ў гонар 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі Юрась Губарэвіч распавёў, што на сустрэчы з прадстаўнікамі ГУУС і Менгарвыканкама прагучала пытаньне пра магчымасьць выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сьцяг падчас мітынгу й канцэрта 25 сакавіка.
«Прадстаўнік Менгарвыканкама пацьвердзіў, што ніякіх абмежаваньняў ня будзе», – адзначыў ён. Пры гэтым на акцыю нельга праносіць транспаранты й плякаты, якія ня маюць дачыненьня да сьвята.
Нагадаем, сьвяткаваньне стагодзьдзя БНР адбудзецца каля тэатру опэры й балета 25 сакавіка з 14:00 да 19.00. Заплянаваны мітынг і канцэрт, шэсьця ня будзе.

Падчас сьвяткаваньня 25 сакавіка Дня Волі ў Менску супрацоўнікі міліцыі ня будуць адбіраць у людзей бел-чырвона-белыя сьцягі. Апазыцыя атрымала афіцыйны дазвол Менгарвыканкама на выкарыстаньне сьцягоў БНР.

Кіраўнік руху «За Свабоду» й адзін з заяўнікаў акцыі ў гонар 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі Юрась Губарэвіч распавёў, што на сустрэчы з прадстаўнікамі ГУУС і Менгарвыканкама прагучала пытаньне пра магчымасьць выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сьцяг падчас мітынгу й канцэрта 25 сакавіка.

«Прадстаўнік Менгарвыканкама пацьвердзіў, што ніякіх абмежаваньняў ня будзе», – адзначыў ён. Пры гэтым на акцыю нельга прыносіць транспаранты й плякаты, якія ня маюць дачыненьня да сьвята.

Нагадаем, сьвяткаваньне стагодзьдзя БНР адбудзецца каля тэатру опэры й балета 25 сакавіка з 14:00 да 19.00. Заплянаваны мітынг і канцэрт, шэсьця ня будзе.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт