Logo Polskiego Radia
Print

СБ выдзеліць Беларусі 12 млн эўра на разьвіцьцё ляснога сэктара

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.03.2018 13:15
Сродкі будуць прызначаныя на сучасныя мэтады вядзеньня лясной гаспадаркі ў краіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jplenio/pixabay.com/CC0 Public Domain

СБ выдзеліць Беларусі 12 млн эўра на разьвіцьцё ляснога сэктара
Сродкі будуць прызначаныя на сучасныя мэтады вядзеньня лясной гаспадаркі ў краіне.
Сусьветны банк дадаткова прафінансуе праект „Разьвіцьцё ляснога сэктара ў Рэспубліцы Беларусь”, паведамілі ў прадстаўніцтве СБ у Беларусі.
12 млн эўра будуць выдзеленыя на сучасныя мэтады вядзеньня лясной гаспадаркі, лесааднаўленьне й пашырэньне лясных плошчаў, якія дапамогуць беларускаму лясному сэктару адаптавацца да зьменаў клімату, ураганаў і шкоднікаў.
„Клімат зьмяняецца, і беларуская лясная гаспадарка павінна адаптавацца да новых умоў надвор'я. Гэты праект дапаможа Беларусі справіцца з наступствамі экстрэмальных зьяваў надвор'я, такіх як магутны ўраган летам 2016 году, які пашкодзіў 14 000 гектараў лесу. Больш таго, удасканаленыя мэтады вядзеньня лясной гаспадаркі садзейнічаюць разьвіцьцю эканомікі ў сельскай мясцовасьці, ствараючы новыя рабочыя месцы й магчымасьці для бізнэсу”, - адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва Сусьветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмэр.
Дафінансаваньне дасьць магчымасьць павялічыць маштабы асобных мерапрыемстваў, ініцыіраваных пры першапачатковым праекце. Плянуецца стварэньне двух дадатковых лесагадавальнікаў у Магілёўскай і Гарадзенскай абласьцях і набыцьцё лясной тэхнікі й абсталяваньня. Усяго пры дапамозе першапачатковай пазыкі й дадатковага фінансаваньня будзе ўдасканалена шэсьць лесагадавальнікаў - па адным у кожнай вобласьці Беларусі.
„Павелічэньне магутнасьцей лесагадавальнікаў забясьпечыць пасадачны матэрыял, неабходны для аднаўленьня паваленых ветрам і пашкоджаных іншым спосабам лясоў, а таксама дапаможа Беларусі ў стварэньні й кіраваньні больш устойлівымі да клімату лясамі”, - сказаў кіраўнік праектнай групы Сусьветнага банка Эндру Мітчэл.
Акрамя таго, мерапрыемствы праекта „Разьвіцьцё ляснога сэктара ў Рэспубліцы Беларусь” дапамогуць павысіць эфэктыўнасьць лесаводзтва, вызначыць правільныя відавыя склады лясных парод і павысіць якасьць пасадачнага матэрыялу, што стане надзейнай асновай для лесааднаўленьня”, - дадаў Мітчэл.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт