Logo Polskiego Radia
Print

Прафсаюзных актывістаў затрымалі на беларуска-летувіскай мяжы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.03.2018 11:32
Іх зьнялі з рэйсу і без тлумачэньня прычын правялі асабісты дагляд.
Андрэй і Яўгенія Стрыжак. Фота з сацсетакАндрэй і Яўгенія Стрыжак. Фота з сацсетакFoto: Facebook.com

Гомельскіх актывістаў прафсаюза РЭП Андрэя і Яўгенію Стрыжак увечары 13 сакавіка затрымалі на беларуска-летувіскай мяжы. Гэта адбылося на памежным пераходзе «Каменны Лог», паведаміў у сацсетках Андрэй Стрыжак.

«Зайшлі на пагранпераход у 20.45 і выйшлі ў 23.50, ніхто не патлумачыў прычыны, па якіх нас зьнялі з рэйсу. Наладзілі асабісты дагляд (распранулі да майткоў і дагледзелі ўвесь багаж). Канфіскавалі тры кактусы, якія мы везьлі ў падарунак (фітасантарны кантроль строга ахоўвае дзяржаўны сувэрэнітэт), а яшчэ нам забілі гэтую ноч, за якую трэба нейкім чынам дабрацца да Гомеля. Увогуле, прыгоды цалкам вартыя 13-га чысла, але бывае і горш. Дзеяньні намесьніка начальніка Гарадзенскай мытні Сазонава В.П., які санкцыянаваў дагляд, будуць абскарджаныя», – напісаў прафсаюзны актывіст.

Праваабарончы сайт «Вясна» паведаміў, што гэта не адзіны такі выпадак за апошнія дні. 7 сакавіка на станцыі Гудагай былі зьнятыя з цягніка для асабістага дагляду намесьніца старшыні прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк і каардынатар моладзевай сеткі РЭП Ганна Дусь, якія ехалі з Вільні ў Менск.

euroradio.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт