Logo Polskiego Radia
Print

Дзякуючы дзіцячай лініі за год удалося прадухіліць тры суіцыды

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.03.2018 15:31
Псіхіятрычная служба ня толькі прымае званкі і кансультуе кліентаў, але і ратуе жыцьцё.
www.pixabay.com

Пры дапамозе беларускай дзіцячай лініі ў мінулым годзе годзе ўдалося папярэдзіць тры спробы самагубства. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі паведаміла галоўны пазаштатны дзіцячы псыхіятар Міністэрства аховы здароўя Вольга Літвінава.

Псіхіятрычная спэцыялізаваная служба ня толькі прымае званкі і кансультуе кліентаў, але і ратуе жыцьцё. "За мінулы год было тры выпадкі, калі мы сумесна з органамі правапарадку прадухілілі самагубства непаўналетніх. Гэта была сур'ёзная камандная праца службы, супрацоўнікаў міліцыі і бацькоў. Дваіх мы, можна сказаць, здымалі з даху, дзеяньні трэцяга дзіцяці прадухілялі іншымі спосабамі", - распавяла Вольга Літвінава.

Акрамя агульнанацыянальнай тэлефоннай лініі існуе і гарадзкі тэлефон даверу. Па словах дзіцячага псіхіятра, у год на гэты тэлефон паступае 4-6 тыс. званкоў. Служба дае інфармацыю аб тым, куды і з якога ўзросту пацярпелы можа зьвярнуцца, тлумачыць, як аказваецца дапамога, нагадвае, што дапамога можа быць аказаная ананімна. Літвінава адзначыла, што лепшы спосаб абараніць дзіця ад гвалту - узброіць яго ведамі пра тое, што такое гвалт, як процідзейнічаць яму, дзе можна атрымаць дапамогу.

www.belta.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт