Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка загаварыў пра зьмену Канстытуцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.03.2018 10:34
Гэта ня першы выпадак за апошні час, калі кіраўнік дзяржавы кажа, што прыйшла пара нешта мяняць у Канстытуцыі.
фота: прэс-служба прэзыдэнта РБ

Лукашэнка загаварыў пра зьмену Канстытуцыі
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ня трэба баяцца зьмяненьняў у Асноўны закон краіны і з часам у Беларусі прыйдуць да абмеркаваньня пытаньня аб унясеньні зьмяненьняў у Канстытуцыю.
Як заявіў ён сёньня на сустрэчы з судзьдзямі Канстытуцыйнага суда, «з часам мы прыйдзем да абмеркаваньня пытаньня аб унясеньні зьмяненьняў у Асноўны закон».
«Трэба разумець, што законатворчасьць – жывы працэс, як і ўсе законы, падзаконныя акты. Гэта жывы арганізм, які павінен удасканальвацца, каб не адстаць ад таго жыцьця, якая пульсуе наогул у сьвеце», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсьліў, што «інтарэсы беларускага народа і нашай краіны павінны быць галоўнымі ў пытаньнях удасканаленьня нашай Канстытуцыі».
«Калі ўжо мы і пойдзем на зьмену Канстытуцыі, то нас ніхто не павінен папракнуць. А для гэтага трэба вывучыць сусьветны вопыт... Трэба ўзяць лепшае з сусьветнага вопыту, але ні ў якім разе, як гэта было на сьвітанку нашай незалежнасьці, ня бегчы ўсьлед за нейкімі нормамі нейкай канстытуцыі, каб камусьці дагадзіць. Мы павінны ствараць свае законы і перш за ўсё Асноўны закон для нашай краіны і народа», – падкрэсьліў Лукашэнка.
Нагадаем, гэта ня першы выпадак за апошні час, калі кіраўнік дзяржавы кажа, што прыйшла пара нешта мяняць у Канстытуцыі краіны. Так, выступаючы ў Менску перад парлямэнтарыямі старога і новага скліканьняў, Лукашэнка заявіў, што «нам трэба стварыць групу мудрацоў, юрыстаў, якія прааналізуюць Асноўны закон. І калі трэба будзе, мы на гэта [зьмяненьне Канстытуцыі] пойдзем».
З 1994 года, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, Канстытуцыя зьмянялася двойчы – па выніках рэфэрэндумаў 1996 і 2004 гадоў. У першым выпадку была значна ўзмоцнена прэзыдэнцкая ўлада, у другім – зьнятае абмежаваньне на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў для аднаго чалавека.
.....

Сёньня - Дзень Канстытуцыі.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт