Logo Polskiego Radia
Print

Міліцыя абвінаваціла гамельчука ў абразе прэзыдэнта

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.03.2018 12:25
Затрыманы грамадзкі актывіст Барыс Анікееў не разумее, якія да яго могуць быць прэтэнзіі.
youtube.com/screen

16 сакавіка да яго ў дом уварвалася міліцыя. Першапачаткова да жыхара Гомеля ўвайшлі тры міліцыянты і зачыніліся ў доме знутры разам з актывістам. Затым пад'ехалі яшчэ шэсьць міліцыянтаў. Яны нічога не тлумачылі і запатрабавалі праехаць з імі ў аддзел.

Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі вёў прамую трансьляцыю таго, што адбываецца на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

З прамога эфіру стала вядома, што міліцыя падазрае Анікеева ў абразе прэзыдэнта. Якіх-небудзь падрабязнасьцяў праваахоўнікі не паведамілі.

Анікееў, які актыўна ўдзельнічае ў палітычнай і грамадзкай дзейнасьці Гомеля, заявіў, што не разумее, якія да яго могуць быць прэтэнзіі, на якіх падставах. У выніку актывіст быў затрыманы і дастаўлены ў аддзяленьне міліцыі, піша БелаПАН.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт