Logo Polskiego Radia
Print

„Беллеспаперапрам” павялічыў аб'ём экспарту прадукцыі ў Расею

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.03.2018 12:01
У 2017 годзе на расейскі рынак пастаўлена мэблі на 68,4 млн даляраў ЗША.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

„Беллеспаперапрам” павялічыў аб'ём экспарту прадукцыі ў Расею
У 2017 годзе на расейскі рынак пастаўлена мэблі на 68,4 млн даляраў ЗША.
За 2017 год прадпрыемствы „Беллеспаперапрама” павялічылі экспарт у Расею ў параўнаньні з 2016 годам на 24,2% да 151 млн даляраў ЗША, паведаміла прэс-служба канцэрна.
Прадукцыя пастаўлялася ў 74 расейскія рэгіёны. Найбольшыя аб'ёмы адгружаныя ў Маскву й Маскоўскую вобласьць (на 35 млн даляраў). Сярод найбольш буйных спажыўцоў беларускай прадукцыі дрэваапрацоўкі й цэлюлозна-папяровай вытворчасьці таксама Калужская вобласьць (15,2 млн), Бранская вобласьць (11,7 млн), Санкт-Пецярбург (9,6 млн), Растоўская вобласьць (8 млн), Краснадарскі край (7,2 млн).
На расейскі рынак пастаўляюць увесь спэктар прадукцыі, што вырабляюць прадпрыемствы канцэрна. Гэта драўняныя пліты, фанэра, мэбля, піламатэрыялы, вокны, дзьверы, папера, кардон, запалкі, тара і ўпакоўка, прадукты лесахіміі й іншае.
Асноўную пазыцыю ў экспарце ў Расею займае мэбля. У 2017 годзе на расейскі рынак пастаўлена мэблі на 68,4 млн даляраў ЗША — 45,2% агульнага аб'ёму экспарту ў гэтую краіну. На другой пазыцыі — папера й кардон (22,4 млн), на трэцяй — драўняна-валакністыя пліты (20,6 млн), на чацьвёртай — драўняна-стружкавыя пліты (18,8 млн).
Як адзначыла прэс-служба, „2018 год прадпрыемствы канцэрна таксама пачалі з добрай экспартнай дынамікі на расейскім рынку”. Адгрузкі ў студзені гэтага году ў параўнаньні са студзенем 2017-га вырасьлі на 34,6%.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт