Logo Polskiego Radia
Print

Магілёўскія ўлады адмовілі ў пікеце ў цэнтры горада да 100-годзьзя БНР

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.03.2018 11:29
Замест цэнтру ўлады прапанавалі перанесьці акцыю на ўскраек горада на стадыён.
Афіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРАфіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРфота: аргкамітэт „БНР 100” (Creative Commons)

Магілёўскія ўлады адмовілі ў пікеце ў цэнтры горада да 100-годзьзя БНР
Заяўнікі пікета 25 сакавіка ў Магілёве сёньня атрымалі адмову, улады прапанавалі перанесьці акцыю на ўскраек горада на стадыён, паведаміў сайту Pyx.by магілёўскі абласны каардынатар, адзін з заяўнікаў Алесь Сілкоў.
Нагадаем, што заяўнікі прасілі ад гарадзкіх уладаў дазволу на правядзеньне 25 сакавіка ў цэнтры горада пікета з тым, каб распавесьці жыхарам гораду пра Беларускую Народную Рэспубліку і сьвята.
«Мне крыўдна за горад Магілёў. Гарадзкія ўлады не зразумелі значнасьць даты 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Але ў нас расьпісаная вялікая праграма сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР, я прапаную засяродзіцца на ёй, а 25 сакавіка на ўскраек гораду ісьці ня бачу сэнсу», – сказаў Алесь Сілкоў.
Па ягоных словах, у прыватнасьці 1 красавіка заплянаваны канцэрт, 31 сакавіка – публічная акцыя – адкрыцьцё макета памятнай дошкі пра прызнаньне БНР горадам Магілёвам.

Рух "За Свабоду"/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт