Logo Polskiego Radia
Print

Скарачаць колькасьць ВНУ ў Беларусі пакуль не плянуецца

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.03.2018 14:11
Разам з тым ведамства працуе над скарачэньнем колькасьці спэцыяльнасьцяў і іх кірункаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Скарачаць колькасьць ВНУ ў Беларусі пакуль не плянуецца
Скарачаць колькасьць ВНУ ў Беларусі пакуль не плянуецца, заявіў 21 сакавіка ў ходзе анлайн-канфэрэнцыі міністар адукацыі Ігар Карпенка. Разам з тым ведамства працуе над скарачэньнем колькасьці спэцыяльнасьцяў і іх кірункаў, якія не адпавядаюць асноўным накірунку дзейнасьці канкрэтнага ВНУ. Акрамя таго, Мінадукацыі працуе над выключэньнем дубляваньня падрыхтоўкі па адных і тых жа спэцыяльнасьцях у розных ВНУ, аптымізацыяй філіялаў ВНУ і скарачэньнем завочнай падрыхтоўкі.
Міністэрства эканомікі таксама будзе штогод распрацоўваць дэмаграфічны прагноз на пяцігадовы пэрыяд па краіне, абласьцях і Менску, а Мінпрацы й сацабароны – прагноз балянсу працоўных рэсурсаў. На аснове гэтых дадзеных Мінпрацы й сацабароны сфармуе патрэбу эканомікі ў кадрах на пяць гадоў, а ўстановы адукацыі будуць выкарыстоўваць гэтую інфармацыю пры фармаваньня кантрольных лічбаў прыёму.
Таксама Міністэрства адукацыі разгледзіць пытаньне квотаў для інвалідаў па выніках сёлетняй уступнай кампаніі.

Скарачаць колькасьць ВНУ ў Беларусі пакуль не плянуецца, заявіў 21 сакавіка ў ходзе анлайн-канфэрэнцыі міністар адукацыі Ігар Карпенка. Разам з тым ведамства працуе над скарачэньнем колькасьці спэцыяльнасьцяў і іх кірункаў, якія не адпавядаюць асноўнаму накірунку дзейнасьці канкрэтнага ВНУ. Акрамя таго, Мінадукацыі працуе над выключэньнем дубляваньня падрыхтоўкі па адных і тых жа спэцыяльнасьцях у розных ВНУ, аптымізацыяй філіялаў ВНУ і скарачэньнем завочнай падрыхтоўкі.

Міністэрства эканомікі таксама будзе штогод распрацоўваць дэмаграфічны прагноз на пяцігадовы пэрыяд па краіне, абласьцях і Менску, а Мінпрацы й сацабароны – прагноз балянсу працоўных рэсурсаў. На аснове гэтых дадзеных Мінпрацы й сацабароны сфармуе патрэбу эканомікі ў кадрах на пяць гадоў, а ўстановы адукацыі будуць выкарыстоўваць гэтую інфармацыю пры фармаваньні кантрольных лічбаў прыёму.

Таксама Міністэрства адукацыі разгледзіць пытаньне квотаў для інвалідаў па выніках сёлетняй уступнай кампаніі.

паводле белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт