Logo Polskiego Radia
Print

10-дзённы бязьвізавы рэжым у Беларусі могуць увесьці да канца 2018 года

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.03.2018 13:09
Зь лютага мінулага году дзейнічае 5-дзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краін.
 Нацыянальны аэрапорт «Менск» Нацыянальны аэрапорт «Менск»commons.wikimedia.org/Vasyatka1/CC BY-SA 4.0

10-дзённы бязьвізавы рэжым у Беларусі могуць увесьці да канца 2018 года. Як вядома, зь лютага мінулага году дзейнічае 5-дзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краін (пры ўезьдзе праз Нацыянальны аэрапорт Менск). Амаль адразу ж зьявіліся прапановы павялічыць тэрмін, што й будзе рэалізавана сёлета.

Як паведаміў намесьнік кіраўніка дэпартамэнта па турызьме Міністэрства спорту й турызму Віталь Грыцэвіч, канкрэтнай даты, калі будзе павялічаны бязьвізавы рэжым, пакуль няма.

«Магчыма, і летам, але я баюся даваць канкрэтныя тэрміны», – цытуе словы Грыцэвіча БелТА. Для таго, каб прадоўжыць тэрмін, трэба вырашыць некалькі пытаньняў, у тым ліку й тыя, якія зьвязаныя зь міграцыйным заканадаўствам.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт