Logo Polskiego Radia
Print

На Лідчыне ўстанавілі памятны камень «100 год БНР»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.03.2018 18:03
Ідэя ўсталяваньня памятных камянёў з нагоды 100-годзьдзя БНР належыць палітыку Зянон Пазьняку.
фота: Радыё Рацыя

На Лідчыне ўстанавілі памятны камень «100 год БНР»
На Лідчыне ўстанавілі памятны камень «100 год БНР». Актывісты й фундатары адшукалі вялікі валун патрэбнай формы ў вёсцы Дакудава каля Нёмана. Затым перавезьлі яго на прыватны падворак у Ёдкі, што каля Ліды. А майстар зь Бярозаўкі вырабіў на каменю адпаведны надпіс – «100 год БНР» і «БЕЛАРУСЬ НАВЕЧНА».
Ідэя ўсталяваньня памятных камянёў з нагоды 100-годзьдзя БНР належыць палітыку Зянон Пазьняку. Мяркуецца, што цягам гэтага году падобныя манумэнты паўстануць ва ўсёй Беларусі, а таксама ў сьвеце, дзе жывуць беларусы. Такім чынам, Лідчына – першая мясьціна, дзе зьдзейсьнілі такую задуму. Вядома, што на Наваградчыне таксама выступілі з падобнай ініцыятывай.

паводле радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт