Logo Polskiego Radia
Print

У чацьвёрты раз з пачатку года ў Беларусі павышаюцца цэны на бэнзін

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.03.2018 18:02
Апошні раз «Белнафтахім» аб'яўляў пра падаражаньне паліва з 15 сакавіка.
pixabay.com/Public Domain CC0

У чацьвёрты раз з пачатку года ў Беларусі павышаюцца цэны на бэнзін.

Як паведамляецца, цэны зноў вырастуць на 1 капейку:

бэнзін АІ-92-К5-Эўра - 1,24 рубля;

бэнзін АІ-95-К5-Эўра - 1,32 рубля;

бэнзін АІ-98-К5-Эўра - 1,53 рубля;

дызэльнае паліва - 1,35 рубля.

Гэта ўжо чацьвёртае павышэньне коштаў на аўтамабільнае паліва з пачатку года. Апошні раз «Белнафтахім» аб'яўляў пра падаражаньне з 15 сакавіка.

Нагадаем, беларускія ўлады заяўлялі, што «Белнафтахім» узгадніў цэнавую палітыку з Кабмінам, выпрацаваўшы «мэханізм зьмены коштаў на аўтамабільнае паліва на ўнутраным рынку».

«Названым мэханізмам у залежнасьці ад зьмены сытуацыі на нафтавым рынку прадугледжваецца магчымасьць карэкціроўкі цэнаў на нафтапрадукты як у бок іх павелічэньня, так і зьніжэньня», - падкрэсьлілі ў канцэрне.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт