Logo Polskiego Radia
Print

У летувіскім Сэйме ўзьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.03.2018 11:01
Так летувіскі парлямэнт ушанаваў стагодзьдзе абвяшчэньня Беларускай народнай рэспублікі.
Foto: bchd.info

23 сакавіка ў Сэйме Летувы напярэдадні сьвяткаваньня 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі адбылася канфэрэнцыя «Летува і Беларусь: 100 гадоў да і пасля».

На канфэрэнцыі абмяркоўваліся тэмы двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама гістарычнай памяці Летувы і Беларусі. У ёй прынялі ўдзел беларускія і летувіскія палітыкі, гісторыкі, грамадзкія дзеячы, у тым ліку сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

У гонар стагодзьдзя БНР у канфэрэнц-зале літоўскага Сэйма былі ўзьнятыя бел-чырвона-белыя сьцягі.

Таксама беларускія палітыкі разам з літоўскімі калегамі абмеркавалі пытаньні сьвяткаваньня стагодзьдзя БНР і міжнароднага супрацоўніцтва.

Паводле БХД/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт