Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пачалі сьвяткаваць стагодзьдзе БНР

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.03.2018 15:30
Першай сьвяточныя мерапрыемствы зладзілі актывісты КХП БНФ.
Foto: Arciom Liava/Facebook.com

24 сакавіка ў Кіеўскім сквэры Менску Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя – БНФ правяла мітынг і канцэрт, прысьвечаныя стогадоваму юбілею ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Мерапрыемствы дазволеныя Менгарвыканкамам і прайшлі з 12 да 16 гадзіны.

У канцэрце ўзялі ўдзел Зьміцер Вайцюшкевіч, Андрусь Такінданг, Сяржук Чарняк, Зьміцер Захарэвіч, Яўгеня Казлова, Андрэй Мельнікаў, Уладзімер Асадчы ды іншыя.

«Гэтую акцыю можна разглядаць таксама як пачатак сьвяткаваньня і пралёг да ўрачыстага мітынгу і канцэрта, які адбудзецца 25-га сакавіка каля Вялікага тэатра опэры і балету ў Менску», – гаворыцца на сайце партыі.

Партыя Зянона Пазьняка запрасіла ўсіх ахвочых далучыцца да гэтага сьвяточнага мерапрыемства.

25 сакавіка мітынг і канцэрт, прысьвечаныя 100-годзьдзю БНР, пачнуцца каля Опэрнага тэатру а 13-й гадзіне. Яны таксама санкцыянаваныя ўладамі.

Паводле Радыё «Свабода»/КХП БНФ/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт