Logo Polskiego Radia
Print

Напярэдадні і ў дзень 25 сакавіка затрымліваюць актывістаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.03.2018 09:19
Многіх з затрыманых чакаюць суды ў панядзелак, 26 сакавіка.
Афіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРАфіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРфота: аргкамітэт „БНР 100” (Creative Commons)

Напярэдадні 25 сакавіка адбыліся прэвэнтыўныя затрыманьні мясцовых актывістаў у Бабруйску, Бярозе, Берасьці, Слуцку, Вялейцы. Многіх з затрыманых чакаюць суды ў панядзелак, 26 сакавіка.

Грамадзкага актывіста Мікалая Чарнавуса з Баранавіч выклікалі позвай у Баранавіцкі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту РБ на 10 гадзін 25 сакавіка, з мэтай недапушчэньня яго на мітынг у сталіцу.

Раніцай 25 сакавіка супрацоўнікі міліцыі пачалі чыніць перашкоды для тых, хто выпраўляецца ў Менск на сьвяткаваньне 100-годдзя БНР. У сацыяльных сетках паведамляюць аб тым, што сябра БХД Яўген Анішчанка з Воршы, які ехаў у Менск, быў затрыманы міліцыяй.

Прыкладна ў 8 гадзін раніцы на вакзале ў Маладзечне супрацоўнікамі МУС был затрыманы грамадзкі актывіст Алесь Абрамовіч, кіраўнік Менскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада).

Затрыманы паэт Славамір Адамовіч, які зьбіраўся з Мар'інай Горкі электрычкай патрапіць у Менск.

На выезьдзе з Бабруйска затрыманыя 5 сябраў БСДП разам з сябрам ЦК Юрыем Грынявіцкім. Усе яны накіроўваліся ў Менск на дазволены ўладамі канцэрт. Зараз іх машыну суправаджаюць у аддзел міліцыі. Абвінавачваюць у нейкім злачынстве«, паведамляе ў фэйсбуку Ігар Барысаў.

Праваабаронцы з Бабруйска ўдакладняюць: затрыманыя – Гэта – Уладзімір Чабан, Эдуард і Юрый Грынявіцкі, Яўген Габрэлян, Аляксей Калеснікаў. Іх пад канвоем вяртаюць у Бабруйск.

У Вялейцы супрацоўнікі міліцыі на аўтамабілях дзяжураць каля дамоў мясцовых актывістаў Аляксея Сюдака, Міхася Куляша і Паўла Хаванскага.

Дзяржаўтаінспэкцыя Беларусі заплянавала на 25 сакавіка правядзеньне спэцыяльнай апэрацыі »Фільтр« з не зусім зразумелымі мэтамі і задачамі. Існуе верагоднасьць, што такім чынам улады спрабуюць спыніць аўтатранспарт, на якім многія рэгіянальныя актывісты дабіраюцца да Менску.

ПЦ Вясна/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт