Logo Polskiego Radia
Print

Жонка М. Статкевіча прызнаная пацярпелай у справе аб пашкоджаньні маёмасьці

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.03.2018 15:14
Гаворка аб прабітых 7 колах на двух аўтамабілях у двары дома Марыны Адамовіч.
Мікола Статкевіч і Марына АдамовічМікола Статкевіч і Марына Адамовічphoto: Facebook.com

Марына Адамовіч, жонка апазыцыйнага палітыка, экс-кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, прызнаная пацярпелай у справе аб пашкоджаньні яе маёмасьці і пранікненьні на прыватную тэрыторыю, якую завёў Сьледчы камітэт.

Гаворка аб прабітых 7 колах на двух аўтамабілях у двары дома Марыны Адамовіч, дзе яна жыве разам зь Мікалаем Статкевічам. Марыне Адамовіч пра яе статус у справе паведаміў супрацоўнік Сьледчага камітэту, калі запрашаў на размову.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 25 сакавіка. Побач з домам Марыны Адамовіч стаялі два аўтамабілі — яе «Форд» і «Опэль», які належыць бацьку Мікалая Статкевіча. З васьмі колаў двух аўтамабіляў было прабіта сем. 26 сакавіка Марына Адамовіч выклікала міліцыянтаў і, калі тыя прыехалі, напісала заяву. Прабітыя колы, паводле яе, рамонту не падлягаюць.

Супрацоўнік Сьледчага камітэту, які запрашаў Марыну Адамовіч на размову ў СК, адмовіўся пракамэнтаваць завядзеньне крымінальнай справы і назваць сваё прозьвішча.

Svaboda.org/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт