Logo Polskiego Radia
Print

У Гомельскай вобласьці зафіксавалі 11 выпадкаў захворваньняў на адзёр

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.03.2018 12:50
Восем чалавек не былі прышчэпленыя ці ня мелі зьвестак аб вакцынацыі супраць адзёру ў адпаведнасьці з узростам.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Гомельскай вобласьці зафіксавалі 11 выпадкаў захворваньняў на адзёр
У Гомельскай вобласьці зафіксавалі 11 пацьверджаных выпадкаў захворваньняў на адзёр. Яны адносяцца да Гомеля й Гомельскага раёну, а таксама да Жлобіна. Сярод хворых толькі адно дзіця, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Адзначаецца, што 8 чалавек не былі прышчэпленыя ці ня мелі зьвестак аб вакцынацыі супраць адзёру ў адпаведнасьці з узростам.
Адзін з тых, хто захварэў (35-гадовы жыхар Жлобіна), знаходзіўся ў Адэскай вобласьці Ўкраіны. Якраз у той час у гэтым рэгіёне рэгістраваліся факты захворваньня на адзёр.
10 пацыентаў знаходзяцца на стацыянарным лячэньні, у іх стан лёгкай ці сярэдняй ступені цяжкасьці. Адзін чалавек выпісаны з бальніцы.
У пачатку сакавіка стала вядома пра захворваньні на адзёр у Ваўкавыску (былі пацьверджаныя 24 выпадкі). Пасьля быў адзін выпадак у Ляхавічах.

У Гомельскай вобласьці зафіксавалі 11 пацьверджаных выпадкаў захворваньняў на адзёр. Яны адносяцца да Гомеля й Гомельскага раёну, а таксама да Жлобіна. Сярод хворых толькі адно дзіця, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Адзначаецца, што восем чалавек не былі прышчэпленыя ці ня мелі зьвестак аб вакцынацыі супраць адзёру ў адпаведнасьці з узростам.

Адзін з тых, хто захварэў (35-гадовы жыхар Жлобіна), знаходзіўся ў Адэскай вобласьці Ўкраіны. Якраз у той час у гэтым рэгіёне рэгістраваліся факты захворваньня на адзёр.

10 пацыентаў знаходзяцца на стацыянарным лячэньні, у іх стан лёгкай ці сярэдняй ступені цяжкасьці. Адзін чалавек выпісаны з бальніцы.

У пачатку сакавіка стала вядома пра захворваньні на адзёр у Ваўкавыску (былі пацьверджаныя 24 выпадкі). Пасьля быў адзін выпадак у Ляхавічах.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт