Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі чацьвёрты раз за месяц павышаецца цана на бэнзін

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.03.2018 16:40
Беларускія ўлады заяўлялі, што «Белнафтахім» узгадніў цэнавую палітыку з Кабімінам.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі чацьвёрты раз за месяц павышаецца цана на бэнзін
У Беларусі чацьвёрты раз за месяц павышаецца цана на бэнзін. Як паведамілі ў дзяржаўным канцэрне «Белнафтахім», цэны на аўтамабільнае паліва зьменяцца з 30 сакавіка.
Такім чынам, аўтамабілісты будуць запраўляць свае транспартныя сродкі па наступных новых цэнах:
бэнзін АІ-92-К5-Эўра – 1,25 рубля;
бэнзін АІ-95-К5-Эўра – 1,33 рубля;
бэнзін АІ-98-К5-Эўра – 1,54 рубля;
дызэльнае паліва – 1,36 рубля.
Цэны павялічыліся на адну капейку. Апошні раз яны павышаліся з 24 сакавіка.
Нагадаем, беларускія ўлады заяўлялі, што «Белнафтахім» узгадніў цэнавую палітыку з Кабімінам, выпрацаваўшы «мэханізм зьмены коштаў на аўтамабільнае паліва на ўнутраным рынку».

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт