Logo Polskiego Radia
Print

У Гомелі ўзноўлена цеплазабесьпячэньне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.03.2018 15:07
Прычынай спыненьня цеплазабесьпячэньне стала вонкавая карозія трубаправоду.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Гомелі ўзноўлена цеплазабесьпячэньне
Супрацоўнікі "Гомельэнэрга" завяршылі рамонтныя работы, неабходныя для аднаўленьня цеплазабесьпячэньня некаторых устаноў і жылых дамоў, паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.
Цеплазабесьпячэньне было парушанае 29 сакавіка з-за пашкоджаньня трубаправоду дыямэтрам 500 мм паміж цеплавымі камэрамі па вуліцы Яфрэмава ў Гомелі. У выніку інцыдэнту пацярпелі 7 дзіцячых садоў, 3 школы, 2 мэдыцынскія ўстановы, 84 жылых дамоў і 10 адміністрацыйных будынкаў.
Пасьля правядзеньня неабходных рамонтных прац, падача цеплавой энэргіі была адноўлена. У прэс-службе таксама паведамілі, што прычынай пашкоджаньня стала вонкавая карозія трубаправоду.

Супрацоўнікі "Гомельэнэрга" завяршылі рамонтныя работы, неабходныя для аднаўленьня цеплазабесьпячэньня некаторых устаноў і жылых дамоў, паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.

Цеплазабесьпячэньне было парушанае 29 сакавіка з-за пашкоджаньня трубаправоду дыямэтрам 500 мм паміж цеплавымі камэрамі па вуліцы Яфрэмава ў Гомелі. У выніку інцыдэнту пацярпелі 7 дзіцячых садкоў, 3 школы, 2 мэдыцынскія ўстановы, 84 жылых дамоў і 10 адміністрацыйных будынкаў.

Пасьля правядзеньня неабходных рамонтных прац, падача цеплавой энэргіі была адноўленая. У прэс-службе таксама паведамілі, што прычынай пашкоджаньня стала вонкавая карозія трубаправоду.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт