Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь плянуе нарасьціць пастаўкі сельгаспрадукцыі ў краіны СНД

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.03.2018 11:10
Па выніках 2018 года экспарт беларускай сельгаспрадукцыі плянуецца павялічыць на 7,1%.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo:pixaby. com/ CC0 Public Domain

Беларусь плянуе ў 2018 годзе нарасьціць пастаўкі сельгаспрадукцыі ў краіны СНД, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў.

Паводле яго, жаданьне павялічыць імпарт беларускіх сельскагаспадарчых прадуктаў выявілі, між іншым, Таджыкістан і Малдова.

„Малдова зацікаўлена ў закупцы прадуктаў харчаваньня зь Беларусі й за мінулы год імпартавала прадуктаў харчаваньня на суму большую за $4,7 млн, што на 16% больш за ўзровень 2016 году. Таксама мы абмяркоўваем праект будаўніцтва па беларускіх тэхналёгіях у Малдове малочнатаварнага комплексу, плянуем супрацоўнічаць у такіх сфэрах, як расьлінаводзтва й жывёлаводзтва”, - заявіў Аляксей Багданаў.

Ён таксама расказаў аб разьвіцьці супрацоўніцтва з Грузіяй. „У гэту краіну ў мінулым годзе мы паставілі прадукцыі на $8,6 млн, экспарт вырас у 2,9 раза, працуе 14 гандлёвых аб'ектаў - магазынаў крокавай даступнасьці, дзе ў шырокім асартымэнце прадстаўлены беларускія тавары”, - растлумачыў ён.

Па выніках 2018 года экспарт беларускай сельгаспрадукцыі плянуецца павялічыць на 7,1%.

У 2017 годзе пастаўкі беларускай сельгаспрадукцыі ажыцьцяўляліся ў 70 краін сьвету. За мінулы год экспарт прадуктаў харчаваньня вырас ва ўсе краіны СНД. Напрыклад, у Азэрбайджан у 1,8 раза ($10,6 млн), Таджыкістан - у 3,7 раза ($0,7 млн), Узбэкістан - у 2,7 раза ($4 млн).

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт