Logo Polskiego Radia
Print

БЧ прапануе пасажырам у цягніках PowerBank для падзарадкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.04.2018 19:38
Беларуская чыгунка ўводзіць паслугу «падзарадка электронных прылад» – начальнік цягніка прынясе акумулятар.
Купэ спальнага вагона ў складзе беларускага цягніка міжнароднага сьледаваньня  Купэ спальнага вагона ў складзе беларускага цягніка міжнароднага сьледаваньня фота: Беларуская чыгунка

БЧ уводзіць паслугу «падзарадка электронных прылад» – начальнік цягніка прынясе акумулятар
Беларуская чыгунка паведаміла пра зьяўленьне новай платнай паслугі: зарадка мабільных прыладаў з дапамогай партатыўнай зараднай прылады, якую можна пазычыць за грошы ў начальніка цягніка.
«Прымаючы да ўвагі запыты кліентаў, для вагонаў, не абсталяваных разэткамі … на базе Магілёўскага вагоннага ўчастку ў цягніках № 371/372 Магілёў-Львоў, № 613/614 Магілёў-Салігорск, № 649/650 Магілёў-Берасьце і № 659/660 Магілёў-Менск у 2017 годзе быў рэалізаваны пілётны праект па ўкараненьні новай паслугі «падзарадка пэрсанальных электронных прыладаў. Для гэтага ў начальніка цягніка маецца ўнівэрсальная мабільная зарадная прылада тыпу PowerBank, якая прадастаўляецца па просьбе пасажыраў», – паведамляе прэс-служба.
Адзначаецца, што кошт паслугі «разьлічваецца кожным вагонным участкам у адпаведнасьці з заканадаўствам».
Адзін з карыстальнікаў «Фэйсбука» распавёў на сваім профілі, што за паўгадзіны зарадкі яму выставілі рахунак 1,3 рубля.
Паводле прэс-службы БЧ, аб запатрабаванасьці паслугі кажа той факт, што ў 2017 годзе падчас правядзеньня пілётнага праекту магчымасьцю падзарадкі пэрсанальных прылад скарысталася 1090 чалавек.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт