Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пакажуць моладзевы кінаальманах «Пакаленьне.BY»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.04.2018 12:00
У рамках праекту «Сваё кіно: любім і глядзім» будуць паказаныя тры навэлы.

/

Праект «Сваё кіно: любім і глядзім» прадстаўляе моладзевы кінаальманах «Пакаленьне.BY». Фільм складаецца з трох навэл: фільм Нэлі Васілеўскай «Сябры па перапісцы» (2017), фільм Сяргея Сергіенка «Коля Едзе» (2017) і фільм Мітрыя Сямёнава-Алейнікава «Адной крыві» (2015).
Кінаальманах «Пакаленьне.BY» аб'ядноўвае фільмы маладых рэжысёраў, якія закранаюць у сваіх працах вечную тэму – ці лёгка быць маладым.
Кожная з навэл, якая ўваходзіць у альманах, разглядае літаральна некалькі з аспэктаў жыцьця моладзі: адносіны, паразуменьне, бацькі, зьнешні сьвет, самаідэнтыфікацыя, каханьне, нянавісьць, сяброўства. Кожны з рэжысэраў вырашае задачу па-рознаму, з уласьцівым толькі яму (ёй) адчуваньнем праўды. Гэтыя навэлы даюць адчуць смак жыцьця і адчуваньні маладых, якія сутыкаюцца з цяжкасьцямі і праблемамі. Дарослым заўсёды ўласьціва прымяншаць праблемы малодшага пакаленьня. Навэлы альманаха дазволяць гледачу любога ўзросту зразумець, чаму іх дзеці ці «гэтая моладзь» не такія як яны – таму што сьвет ужо іншы.
Дзьве працы, якія праект «Сваё кіно: любім і глядзім» прапануе паглядзець беларускаму гледачу: «Сябры па перапісцы» і «Адной крыві» неаднаразова адзначаны прызамі на розных міжнародных кінафэстывалях. «Коля Едзе» – дэбют маладога, але ўжо вядомага тэатральнага рэжысэра.
Паказ фільмаў адбудзецца з 12 па 18 красавіка ў кінатэатры Беларусь і Silver Screen.
.....

паводле прэс-рэлізу/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт