Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адбудзецца канцэрт памяці ахвяр смаленскай авіякатастрофы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.04.2018 09:10
10 красавіка спаўняецца восем гадоў адной з самых вялікіх трагедый у гісторыі сучаснай Польшчы.

/

10 красавіка ў Менску адбудзецца канцэрт памяці ахвяр смаленскай авіякатастрофы, прымеркаваны да 8-ай гадавіны з дня трагедыі. Канцэрт пройдзе ў архікатэдральным касьцёле імя Найсьвяцейшай Дзевы Марыі.
10 красавіка 2010 года здарылася адна з самых вялікіх трагедый у гісторыі сучаснай Польшчы. Па дарозе на ўрачыстасьці, прысьвечаныя 70-й гадавіне Катынскага злачынства, у авіякатастрофе загінула 96 асоб, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка, прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва краіны, чальцы польскай дэлегацыі і экіпаж самалёта. Штогод у Польшчы, а таксама ў іншых краінах сьвету, адбываюцца розныя мерапрыемствы і культурныя падзеі дзеля ўшанаваньня памяці загінуўшых.
У канцэрце памяці ахвяр смаленскай трагедыі, які адбудзецца ў Менску, прымае ўдзел адзін з вядучых польскіх арганістаў маладога пакаленьня Матэвуш Жэвускі, а таксама заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, музычная капэла «Санорус», мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Аляксандар Хумала.
У праграме канцэрта – духоўныя творы польскіх і беларускіх кампазытараў.
Арганізатарам канцэрта зьяўляецца Польскі інстытут у Менску і Пасольства Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь. Уваход вольны. Перад канцэртам у 18:30 адбудзецца Сьвятая імша за загінуўшых.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт